Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Адно акно

       Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

    Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.

     Пры звароце грамадзяніну трэба даць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры,  запытваюцца спецыялістам выканаўчай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Да ведама грамадзян:

     Для таго, каб выкарыстаць магчымасць запісацца на прыём праз Інтэрнэт, трэба абавязкова паказаць наступныя звесткі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку;

- адрас;

- тэлефон;

- адрас электроннай пошты;

- сціслы змест заявы;

- ці маецца перапіска, якія патрабаванні з заяўленых не выкананы.

Просім звярнуць увагу на паўнату прадастаўляемых звестак, якія неабходныя для падрыхтоўкі да прыёму.

       Ананімныя звароты, калі ў іх адсутнічаюць паведамленні аб злачынстве, разгляду не падлягаюць.

Пісьмовы зварот пры наведванні ўстановы дашкольнай адукацыі можна аставіць у кабінеце загадчыка Маліч Г.К.

Раздзелы сайта