Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

Міні-музей “Старажытная  хатка”

Мэта: пашырэнне кругагляду і дзіцяці, і дарослага, павышэнне адукаванасці, выхаванасці, далучэнне  да вечных каштоўнасцяў

Задачы:

  1. Пазнаёміць дзяцей з асаблівасцямі жыцця і побыту нашых продкаў.
  2. Даць паняцце аб традыцыйных якасцях характару беларусаў: гасціннасць, працавітасць,дабрыня, цярпенне, павага да старэйшых.
  3. Прывіваць выхаванцам цікавасць і любоў да гісторыі, культуры, звычаяў і традыцый свайго народа, выхоўваць патрыятычныя пачуцці.
  4. Пашыраць і актывізаваць слоўнік дзяцей за кошт спрадвечна беларускіх слоў і паняццяў, прывіваць любоў да прыгажосці і мудрасці беларускай мовы.
  5. Знаёміць дзяцей з асаблівасцямі беларускага нацыянальнага ўкладу жыцця, прадметамі побыту, прыладамі працы, адзеннем, нацыянальнымі стравамі;
  6.          Прывіваць цікавасць у дзяцей і бацькоў да беларускай духоўнай культуры праз звычаі, абрады, святы, народная творчасць, мастацтва.
  7. Выхоўваць свабодную і творчую асобу, якая ўсведамляе свае карані, нацыянальныя вытокі і здольную арыентавацца ў сучасным свеце.

Экспанаты музея збіралі разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. Гэта  розныя старадаўнія прадметы: збанкі для падрыхтоўкі ежы, пранік, рубель,маслабойка, сельскагаспадарчыя прылады для працы. Міні – музей   плануем пастаянна папаўняць.

Будучыня роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення: яго каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін. Асаблівае значэнне ў выхаванні дзяцей надаецца выхаванню пачуцця патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе пачуццё асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Каб зразумець душу беларусаў, праз гісторыю, культуру сваіх землякоў далучыць дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, неабходна ведаць свае карані, сваё мінулае і сучаснасць.

Важна далучаць дзіця да культуры свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. Менавіта акцэнт на веданне гісторыі народа, яго культуры дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый іншых народаў.

З любові да роднай хаты, да песні маці, з вывучэння гісторыі народа, спасціжэння яго традыцый пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы, да ўсёй Зямлі. Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый няма і патрыёта сваёй Радзімы.

“Хто я? Адкуль?”- рана ці позна дзеці задаюць гэтыя пытанні, і на іх трэба адказваць. Але так атрымліваецца, што мы самі, дарослыя, мала можам ўспомніць аб сваіх бабулях і дзядулях, не кажучы ўжо пра больш далёкіх сваякоў. А ці шмат мы ведаем народных песень, казак, танцаў, прыказак, прымавак, загадак, гульняў?

Што мы можам перадаць у духоўную спадчыну дзецям? Як будуць захоўвацца лепшыя традыцыі і абрады? Чым дзеці будуць ганарыцца і з каго браць прыклад? Як выхаваць сыноў і дачок працавітымі, добрымі, патрыётамі сваёй Радзімы?

Гэтыя пытанні задаюць і шукаюць на іх адказы і бацькі, і мы  педагогі.

У міні-музеі  праводзім  заняткі па патрыятычным выхаванні і далучэнні дзяцей да нацыянальнай культуры Беларусі. Плануем  правядзенне нацыянальных святаў. Арганізацыя заняткаў у міні-музеі мяркуе і розныя дапаможныя сродкі.:загадкі, прыказкі, прымаўкі пра экспанаты музея.

Дзецям   дазволена  прайсці ў хатку, паглядзець экспанаты – абсталявання, разгледзець зблізку вышыты ручнік – яны адчуюць сябе датычнымі да працэсу і пачнуць цікавіцца гісторыяй стварэння экспаната, лягчэй засвойваць матэрыял.

Экспанаты этнаграфічнага музея  выкарыстоўваем на занятках па азнаямленню з звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні сумесных разам з бацькамі  святаў “Масленiца”, “Купалле”, “Запрашаем на Калядкi”, “Свята восенi”, “Багач”,”Гуканне вясны”,”Вялікдзень”, “Дзень роднай мовы”, “Дажынкі” і іншыя.

Усе экспанаты міні-музея  зробленыя з разнастайных матэрыялаў: дрэва, жалеза, гліны, лазы. Яны ўяўляюць сабой велізарную гістарычную каштоўнасць, таму што адлюстроўваюць асаблівасці культуры беларускай зямлі. Разнастайныя прадметы хатняга побыту, посуд, дапаможны інвентар, мэбля, адзенне займаюць у сістэме інтэр’еру сваё месца, размешчаны ў пэўнай паслядоўнасці і парадку, ствараючы функцыянальную і кампазіцыйную ўзаемасувязь. Інтэр’ер стварае асаблівы мікраклімат, стан душы і сведчыць не толькі аб матэрыяльным, але і духоўных баках жыцця, характэрную кожнаму народу культурную сераду, народныя звычаі і вераванні, дазваляе максімальна наблізіцца да культуры рэгіёну мінулых стагоддзяў.

 

 

 

 

Раздзелы сайта