Брэст
Горад Бярэсце, што раскінуўся над Бугам, упершыню быў згаданы ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1019 годзе. На працягу стагоддзяў Брэст, які называюць заходнімі варотамі Беларусі, не раз станавіўся часткай розных дзяржаў, разбураўся і аднаўляўся зноў: адсюль яго "насычанасць" сведчаннямі розных эпох – ад старажытнага гарадзішча Бярэсця да захаваных будынкаў імперскага Брэст-Літоўска, польскага Брэста-над-Бугам.
Сёння горад – любімае месца турыстаў. "Візітнымі карткамі" сталі пабудаваны па загадзе Аляксандра ІІ чыгуначны вакзал, які лічыўся буйнейшым і прыгажэйшым у Расійскай імперыі; мясцовы "Арбат" пешаходная Савецкая з яе нязменнымліхтаршчыкам, які запальвае старадаўнія газавыя ліхтары; вуліца Гогаля, дзе можна сустрэць мноства персанажаў з бяссмертных твораў класіка; помнік Тысячагоддзя Брэста – кругавы гарэльеф з рэальнымі гістарычнымі асобамі і абагульненымі вобразамі жыхароў горада пад покрывам Анёла-ахоўніка; музей чыгуначнай тэхнікі, адкрыты пасля рэканструкцыі ў дзень 999-годдзя Брэста.
Брэсцкая крэпасць-герой
У пачатку Вялікай Айчыннай вайныгалоўная цытадэль Беларусі першай прыняла ўдар і 28 дзён стрымлівала націск нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гонар абаронцаў крэпасці быў узведзены грандыёзны мемарыяльны комплекс, у цэнтры якога ўстаноўлены манумент "Мужнасць" вышынёй 33,5 м з выявай воіна і сцяга. Унікальны архітэктурна-скульптурны ансамбль пад адкрытым небам расказвае аб падзеях гераічнай абароны. Тут можна ўбачыць 100-метровыштык-абеліск – сімвал перамогі над ворагам, ушанаваць памяць загінулых на плошчы Цырыманіялаў, наведаць музей абароны Брэсцкай крэпасці, пабываць на месцы аднаго са старадаўніх каменных будынкаў старога Брэст-Літоўска –Белага палаца.
На тэрыторыі крэпасці ў 1851-1876 гадах быў пабудаваны Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор – велічная базіліка ў візантыйскім стылі, адзін з самых прыгожых храмаў у цэнтры Еўропы. У пачатку вайны ён стаў важным пунктам абароны крэпасці.
Брэст, Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"
Музей адкрыты з 9.00 да 18.00, выхадны – панядзелак. Экскурсіі па тэрыторыі – штодзённа.
Археалагічны музей "Бярэсце"
Адзіны ў Еўропе музей сярэдневяковага ўсходнеславянскага горадаразмешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, дзе шмат стагоддзяў таму да яе з'яўлення зарадзіўся старажытны горадБярэсце. У 1968 годзе на 4-метровай глыбіні вучоныя выявілі рамесны квартал– дзясяткі драўляных пабудоў XI-XIII стст., вулічныя маставыя і частакол, рэшткі глінабітных печаў. Сёння ва ўнікальным музеі, дзе над раскопам старажытнага пасялення пабудаваны павільён, можна ўбачыць археалагічныя знаходкі XI-XIV стагоддзяў, што расказваюць аб жыцці славянскага горада, развіцці рамёстваў і гандлю, побыце жыхароў. Сярод іх і абсалютна ўнікальныя артэфакты: дубовае рала земляробаў, самшытавы грэбень з выразанымі літарамі кірыліцы…
Брэсцкая крэпасць, Шпітальны востраў
З 10.00 да 18.00 (сакавік – кастрычнік, без выхадных), з 10.00 да 17.00 (лістапад – люты, выхадныя – панядзелак, аўторак)
Брэсцкі чыгуначны вакзал
Першы вакзал у Брэсце з'явіўся ў 1886 годзе, і ўжо хутка пасля адкрыцця будынка – 29 жніўня – імператар Аляксандр III і яго сын Мікалай сустракалі тут наследніка германскага прастола прынца Вільгельма. Уражальнае збудаванне з велічнымі аркамі і зубцамі нагадвала крэпасць, размешчаную на востраве. Брэсцкі вакзал заслужана лічыўся самым прыгожым і зручным у Расійскай імперыі і быў першым, дзе з'явілася электрычнае асвятленне(1888). Пасля рэканструкцыі ў савецкі час будынак увянчалі шпіль і пяціканцовая зорка, якія сталі сапраўднай візітнай карткай горада.
У чэрвені 1941 года работнікі вакзала нараўне з воінамі Брэсцкай крэпасці дзевяць дзён мужна трымалі абарону будынка, знаходзіліся ў падвалах, падобных на лабірынт.
Брэст, плошча Прывакзальная, 1
Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі
Цудоўная сядзіба ў стылі барока пабудавана ў 1770-я гады па заказе прадстаўніка старадаўняга роду Марцэлія Нямцэвіча. Пазней гаспадаром стаў яго сын – пісьменнік, гісторык і грамадскі дзеячЮльян Нямцэвіч, які служыў ад'ютантамТадэвуша Касцюшкі і прымаў удзел у складанні першай Канстытуцыі ў Еўропе. У знакамітай сядзібе бывалі Аляксандр III, Тадэвуш Касцюшка, мастакНапалеон Орда, паэт Адам Міцкевіч. У час Першай сусветнай вайны ў палацы знаходзілася стаўка Леапольда Баварскага, які камандаваў Усходнім германскім фронтам… Пасля маштабнай рэстаўрацыі ўгісторыка-мемарыяльным музеі "Сядзіба Нямцэвічаў" адноўлены палацавыя пакоі, музычна-мастацкі салон, зброевы пакой.
Рэзідэнцыя Нямцэвічаў адыграла ключавую ролю ў сусветнай гісторыі: 15 снежня 1917 года тут было падпісана ваеннае перамір'е, а пазней адбылося першае пасяджэнне па арганізацыі перагавораў аб знакамітым Брэст-Літоўскім міры, які быў заключаны 3 сакавіка 1918 года ў Белым палацы Брэсцкай крэпасці.
Сёння сядзіба Нямцэвічаў запрашае гасцей на экскурсіі, балі і літаратурна-мастацкія вечары. У снежні тут праходзіцьМіжнародны фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі "Скокі", прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны.
Брэсцкі раён, в. Скокі, вул. Міру, 50
11.00 – 19.00 (серада – нядзеля), выхадныя – панядзелак, аўторак
Белавежская пушча
Легендарная Белавежская пушча – адзін са старэйшых запаведнікаў у свеце, буйнейшая з захаваных частак вялізнагарэліктавага лесу Еўропы, які шмат стагоддзяў таму распасціраецца адБалтыйскага мора да Буга і ад Одэра даДняпра. Унікальная прыродная тэрыторыя, якая аб'ядноўвае Беларусь і Польшчу, уключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Акрамя таго,Белавежская пушча – самы вялікі з чатырох нацыянальных паркаў Беларусі (плошча складае амаль 153 тысячы га). У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка, у 1997 г. узнагароджаны дыпломам Савета Еўропы як адна з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце.
У 2009 годзе Беларусь адзначала 600-годдзе ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы. Да нашых дзён тут захавалася дзікая прырода, унікальная па біяразнастайнасці, колькасці рэдкіх відаў флоры і фаўны. Сярод іх і сімвал краіны зубр – самае цяжкае і вялікае наземнае млекакормячае Еўропы, апошні еўрапейскі прадстаўнік дзікіх быкоў.
Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, в. Каменюкі
Белавежскія зубры
Галоўнае багацце знакамітай пушчы –другая па велічыні папуляцыя зуброў белавежскай лініі на планеце. Яшчэ ў 1926 годзе ў свеце налічвалася ўсяго 52 еўрапейскія зубры, з іх у выратаванні віду ад поўнага знікнення ўдзельнічала толькішэсць асобін белавежскай лініі. А сёння Беларусь з'яўляецца другой дзяржавай па колькасці гэтых велічных "сучаснікаў" мамантаў і шарсцістых насарогаў: у краіне амаль 1200 з 4,5 тысячы зуброў планеты. У беларускіх лясах жывуць 9 мікрапапуляцый: самая вялікая белавежская (460), барысаўска-бярэзінская, азяранская, найдзянская,ляскавіцкая, асіповіцкая, палеская, налібоцкая і азёрская. У рамках праграмы Саюзнай дзяржавы "Дарожная карта для зубра" на 2014 – 2018 гады ў Белавежскай пушчы ствараецца зубрагадавальнік еўрапейскага ўзроўню.
Менавіта зубр стаў талісманам праведзенага ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі-2014.
Сядзіба Дзеда Мароза
У старадаўнім запаведным лесе знаходзіцца яшчэ адна выдатная мясціна краіны –рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза. Драўляныя домікі, упрыгожаныя ажурнай разьбой, арыгінальныя скульптуры чароўных персанажаў, і, вядома, самі казачныя героі, якія сустракаюць гасцей – усё гэта стварае атмасферу навагодняга цуду. Тут можна дапамагчы Снягурачцы ўзбіць падушкі ў доме Дзеда Мароза, пабываць наЧароўным млыне, які ператварае дрэнныя ўчынкі ў пыл, раскрыць сакрэт вырабу сняжынак у майстэрні Матухны Зімы, наведаць Музей ледзянога побыту, а таксама павадзіць карагоды.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адкрыта круглы год.
Брэсцкая вобласць, Белавежская пушча
9.00 – 18.00
Камянецкая вежа
700-гадовая вежа-данжон, якую часта называюць Белай вежай – пазнаваемы архітэктурны сімвал Беларусі. Слуп вышынёй 30 м з магутнымі сценамі, вузкімі байніцамі і прамавугольнымі зубцамі пабудавалі ў другой палавіне XIII стагоддзя згодна з загадам князя Уладзіміра Васількавіча для ўмацавання граніц Галіцка-Валынскіх зямель. За сваю гісторыю вежа не аднойчы вытрымлівала аблогі крыжаносцаў і татар, станавілася месцам баёў войскаў князёў-суседзяў. І сёння гэтаадзінае ўцалелае збудаванне такога тыпу ў Беларусі. Камянецкая вежа размешчана ўсяго за некалькі кіламетраў ад пачатку Белавежскай пушчы, аднак зусім не яна, пабудаваная з чырвонай цэглы, дала назву знакамітаму лесу.
Каля падножжа вежы ўстаноўлены бронзавы помнік заснавальніку горада Камянца князю Уладзіміру Васількавічу і жывёле-сімвалу Белавежжа – зубру.
Брэсцкая вобласць, г. Камянец
10.00 – 18.00, выхадныя – панядзелак і аўторак
Дуга Струвэ
Геадэзічная Дуга Струвэ – унікальны помнік гісторыі і навукова-тэхнічнай думкі XIX стагоддзя, названы ў гонар астранома і матэматыка, першага дырэктара Пулкаўскай абсерваторыі Васіля Якаўлевіча Струвэ (Фрыдрыха Георга Вільгельма Струвэ). Пад кіраўніцтвам вучонага на працягу амаль 40 гадоў быў створаны самы працяглы (2820 км) і дакладны геадэзічны "інструмент" у свеце, які складаецца з 265 трыянгуляцыйныхпунктаў у 10 краінах Еўропы. У Беларусі захавалася самая вялікая колькасць аб'ектаў Дугі Струвэ – 19 (паводле гістарычных даных, на тэрыторыі краіны быў закладзены 31 каменны куб), з іх 5 уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: у Брэсцкай вобласці – пунктыЛескавічы, Асаўніца і Чакуцк, у Гродзенскай вобласці – Лапаты і Тупішкі.
Брэсцкая і Гродзенская вобласці
Ружанскі замак
Старажытная рэзідэнцыя магутнайдынастыі Сапегаў прываблівае гасцей рамантычнай атмасферай. У 1770-я гады па заказе князя Аляксандра саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер ператварыў непрыступную крэпасць у вытанчаныансамбль з садамі, паркамі і аранжарэямі.Ружанскі палац славіўся вельмі багатай бібліятэкай і цудоўнай карціннай галерэяй, адным з лепшых у Еўропе тэатраў. Замак перажыў некалькі войнаў, таму ў нашы дні тут вядзецца рэстаўрацыя. Для турыстаў даступны адноўленыя цэнтральныя ўязныя вароты (брама) і бакавыя флігелі, экспазіцыя музея "Палацавы комплекс Сапегаў", дзе можна ўбачыць аўтэнтычныя прадметы і элементы інтэр'ера з пакояў знакамітых уладальнікаў.
Кожны год на тэрыторыі палацавага комплексу праходзіць гістарычны фестываль "Ружанская брама".
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, г. п. Ружаны
Музей-сядзіба "Пружанскі палацык"
Мініяцюрны палац з незвычайнай асіметрычнай архітэктурай – адзіная ў Беларусі адноўленая сядзіба ў стылі мадэрн – адметнасць горада Пружаны. Цудоўная віла была пабудавана ў сярэдзінеXIX стагоддзя дзякуючы ўладальнікам маёнтка Валенцію і Гермініі Швыкоўскім. Па праекце розныя аб'ёмы памяшканняў гарманічна злучыліся ў адным ансамблі – з вежай у цэнтры фасада, вокнамі (ад маленькіх і вузкіх да шырокіх венецыянскіх), балконамі і раскошнай тэрасай. Сядзібу акружаў парк, а побач размясцілася экзатычная аранжарэя. Сёння госці музея-сядзібы "Пружанскі палацык" могуць убачыць інтэр'еры шляхецкага дома ХIХ стагоддзя: салон, кветкавая зала, паляўнічы кабінет…
У музеі-сядзібе часта праходзяць мастацкія вернісажы і выстаўкі, музычна-літаратурныя вечары.
Брэсцкая вобласць, г. Пружаны
10.00 – 18.00, выхадныя – панядзелак, аўторак
Палац Пуслоўскіх у Косаве
За казачную прыгажосць і асаблівую вытанчанасць неагатычны замак у Косавеназывалі "рыцарскай мрояй". На працягу стагоддзяў ім валодалі ўплывовыя дынастыі: Храптовічы, Сангушкі, Флемінгі, Чартарыйскія, Сапегі. Але "залаты век" маёнтка надышоў у часы багатага прамыслоўца графа Вандаліна Пуслоўскага, які першым у Беларусі ўкараніў у вытворчасць паравую машыну. Косаўскі палац праславіўся раскошнымі заламі і цудоўным паркам, у якім раслі больш як 150 відаў экзатычных раслін. У замку налічвалася больш як 100 пакояў, самым дзіўным з якіх былаПарадная зала, дзе, паводле падання, прама пад шкляной падлогай плавалі рыбкі.
Яшчэ адна легенда гаворыць, што паміж Косаўскім палацам і рэзідэнцыяй Сапегаў у Ружанах існаваў падземны тунэль даўжынёй 25 кіламетраў, па якім магла праехаць карэта з коньмі.
Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, г. Косава
Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі
Недалёка ад горада Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчына знаходзіцца малая радзіма нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касцюшкі. Некалі маёнтак захаваўся дзякуючы намаганням графаў Пуслоўскіх, якія ў 1857 годзе адрэстаўрыравалі яго і заснавалі музейзнакамітага земляка. У гады Вялікай Айчыннай вайны дом згарэў, і толькі ўжо ў наш час быў адноўлены на фундаменце старога будынка. Сёння тут можна ўбачыць інтэр'еры эпохі, калі жыў Касцюшка, прадметы быту, адзенне і зброю – шаблі, муляжы пісталетаў, ядры і кулі, копію сярмягі, у якой ваяваў герой…
Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, г. Косава, урочышча Мерачоўшчына
Музей-сядзіба "Завоссе"
Дом-музей у Навагрудку – не адзінае мемарыяльнае месца, звязанае з жыццём Адама Міцкевіча ў Беларусі. Будучы паэт нарадзіўся ў сямейным уладанні – фальварку Завоссе – напярэдадні каляд у 1798 годзе, а праз два стагоддзі тут адкрылася сядзіба-музей. Шляхецкі двор XVIII-ХIХ стст. аднавілі на старадаўніх фундаментах па захаваных малюнках сябра Міцкевіча Напалеона Орды і выкладчыка Навагрудскай гімназіі Эдуарда Паўловіча. У цэнтры – гаспадарчы дом з чарацяной страхой, побач – кветнікі, сажалка з лазняй на беразе, двухпавярховы свіран з летнім пакоем маладога паэта, сельскагаспадарчыя пабудовы. Асновай экспазіцыі стала знакамітая паэма Міцкевіча "Пан Тадэвуш", дзякуючы апісанням з якой і сапраўдным рарытэтам госці могуць убачыць, як жыла шляхецкая сям'я некалькі стагоддзяў таму. Дзяцінства і маладосць у Завоссі і Навагрудку, першае каханне і першыя паэтычныя радкі, знаёмыя з юных гадоў беларускія легенды і традыцыі, хараство роднай прыроды – усё гэта Адам Міцкевіч так таленавіта і тонка захаваў у сваіх творах…
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Завоссе
10.00-17.00, выхадныя – панядзелак, аўторак
Касцёл Святой Троіцы ў вёсцы Ішкалдзь
Троіцкі касцёл у Ішкалдзі – самы старажытны з каталіцкіх храмаў Беларусі, які ні разу не быў сур'ёзна разбураны і перабудаваны. Паводле падання, яго заклаў у 1449 годзе ўладальнік маёнткаМікалай Неміровіч у знак удзячнасці Усявышняму за доўгачаканага наследніка. Узведзены ў стылі позняй готыкі, будынак толькі крыху нагадвае еўрапейскія і беларускія помнікі гэтага напрамку. У адрозненне ад знакамітых храмаў уГервятах або Відзах, касцёл у Ішкалдзі стаў узорам чыстай беларускай готыкі, што злучыў рысы культавага і абарончага збудаванняў. Гэта адзіны беларускі касцёл, які поўнасцю захаваў у інтэр'еры гатычныя нервюрныя скляпенні.
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Ішкалдзь
Музей імя А.В. Суворава ў Кобрыне
Старадаўні асабняк у цэнтры Кобрынавось ужо некалькі стагоддзяў называюць"домам Суворава". У 1795 годзе імператрыца Кацярына II падаравала вялікаму палкаводцу Аляксандру Васілевічу Сувораву, які атрымаў больш за 60 ваенных перамог і не ведаў ніводнага паражэння, маёнтак Кобрынскі Ключнедалёка ад Брэста. У сядзібе знакаміты военачальнік жыў у 1797 і 1800 гадах: любіў гуляць па алеях парку і плаваць у мясцовай сажалцы, хадзіў на богаслужэнні ў Свята-Петрапаўлаўскую царкву і нават спяваў на клірасе ў хоры. У ліпені 1946 года ў былым маёнтку быў заснаваныКобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава. Яго ўнікальны збор – 20 калекцый, якія аб'ядноўваюць звыш 50 тысяч экспанатаў – прысвечаны жыццю і службе Суворава, у цэлым ваеннай гісторыі краіны (асобны будынак). Тут можна ўбачыць старадаўнюю зброю, абмундзіраванне воінаў розных эпох, прадметы мастацтва... Каля ўвахода ў музей устаноўлены бронзавы бюст Аляксандра Суворава зроблены скульптарам П. Кюферле.
Імя А.В. Суворава носіць і кобрынскі парк - адзін з самых старых і прыгожых у Беларусі. Ён быў закладзены ў 1768годзе па распараджэнні падскарбія ВКЛ Антонія Тызенгаўза. Каля сажалкі, дзе ў халодныя дні красавіка плаваў 67-гадовы генералісімус, захаваўся гістарычны валун з надпісам "На гэтым камені любіў адпачываць палкаводзец Сувораў".
Брэсцкая вобласць, г. Кобрын, вул. Суворава, 14
Музей Фёдара Дастаеўскага / Радавая сядзіба Дастаеўскіх
На беларускім Палессі пачалася гісторыя роду, які падарыў свету вялікага пісьменніка XIX стагоддзя Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. У 1506 годзе баярын Даніла Рцішчаў атрымаў ад пінскага князя грамату на тутэйшыя землі і пабудаваў сядзібу ў вёсцы Дастоева паміж рэкамі Пінай і Ясельдай. Першы сын гаспадара меў падвойнае прозвішчаРцішчаў-Дастаеўскі, а ўжо наступныя пакаленні сталі Дастаеўскімі. Праз стагоддзі нашчадкі пераехалі на Валынь, пасля ў Маскву, дзе і нарадзіўся будучы класік. У 2012 годзе вучоныя выявілі ў Дастоеве арыгінальныя жылыя пабудовы XVI – XVIII стагоддзяў, рэшткі печаў, серабро, кераміку, кулі і фрагменты фамільнага герба Дастаеўскіх "Радван". І сёння тут аднаўляецца радавая сядзіба.
У Дастоеве дзейнічае музей Фёдара Дастаеўскага, дзе сабрана больш як 3 тысячы экспанатаў: дыярама маёнтка і сямейнае дрэва Дастаеўскіх, фотакопіі ўнікальных дакументаў аб жыцці і творчасці Фёдара Міхайлавіча, выдадзеныя на розных мовах кнігі… Музей Дастаеўскага на Палессі ўваходзіць у турыстычны маршрут "Янаўскае кальцо".
Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, в. Дастоева
Музей Напалеона Орды ў Варацэвічах
Напалеон Орда – сапраўды ўнікальная асоба ў гісторыі беларускай і еўрапейскай культуры. Таленавіты музыкант, кампазітар, педагог, вучоны, а галоўнае, цудоўны мастак – майстар замалёвак архітэктурных помнікаў, гарадскіх і сельскіх пейзажаў, родных мясцін вядомых людзей, сярод якіх Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка... Больш за 1150 акварэлей і графік, створаных у 1840-1880 гадах, амаль з фатаграфічнай дакладнасцю захавалі аблічча славутых мясцін Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Францыі, Германіі, Іспаніі, Партугаліі. З асаблівай увагай майстар маляваў старадаўнія замкі і палацы, і сёння творы Напалеона Орды даюць магчымасць рэстаўратарам у розных кутках Еўропы аднаўляць страчаныя гістарычныя помнікі, вяртаць ім арыгінальны выгляд. Падарожнічаючы па роднай Беларусі, Ордазрабіў каля 200 замалёвак гарадоў і мястэчак, старадаўніх сядзіб і замкаў - у Міры, Нясвіжы, Ружанах, Косаве, Гродне,Навагрудку, Лідзе, Крэве…
На малой радзіме мастака ў вёсцы Варацэвічы створаны музейны комплекс: адкрыты біяграфічная зала і карцінная галерэя, побач – ва ўрочышчы Чырвоны Двор – на старадаўнім фундаменце ўзводзіцца копія радавога маёнтка Напалеона Орды. Па праекце, у распараджэнні гасцей будуць майстэрні старажытных рамёстваў, конны двор, пейзажны парк з альтанкамі і вадаёмам, кафэ і атэль.
Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, в. Варацэвічы
9.00 – 18.00 (панядзелак – пятніца), 9.00 – 13.00 (субота – нядзеля)