Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музейная экспазіцыя “Старажытная  хатка”

Мэта: адраджэнне ў выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятызму як найважнейшай духоўна-маральнай і сацыяльнай каштоўнасці праз выхаванне любові да роднага краю; знаёмства з культурнымі традыцыямі беларускага народа, побытам, звычаямі, фальклорам, святочным календаром. 

Задачы:

  • уключыць дзяцей і бацькоў у творчы працэс па стварэнні і папаўненні музейнай экспазіцыі;
  • фарміраваць пачуццё любові да радзімы на аснове вывучэння беларускіх народных традыцый;
  • раскрыць праз прадметы, экспанаты выставы, экспазіцыі ў даступнай форме ўнікальную гісторыю сваёй радзімы;
  • знаёміць з беларускім народным фальклорам;
  • развіваць асобасныя якасці выхаванцаў сродкамі музейнай педагогікі;
  • выхоўваць беражлівае стаўленне да культурнай спадчыны сваёй краіны, развіваць пачуццё гордасці за свой народ.

Музейная экспазіцыя ў нашым дзіцячым садзе нарадзілася з маленькай выставы, прысвечанай прадметам побыту.  Увесь калектыў дзіцячага сада актыўна збіраў экспанаты ў сваіх сваякоў і знаёмых. Паступова ў гэтую справу ўцягнуліся бацькі. Пасля гэтага ўзнікла неабходнасць прывесці ўсё сабранае «багацце» ў належны выгляд. У выніку атрымалася ўтульная «Старажытная хатка».

Дзейнасць музейнай экспазіцыі:

  • у музейнай экспазіцыі праводзяцца заняткі па патрыятычным выхаванні і далучэнні дзяцей да нацыянальнай культуры Беларусі;
  • дзецям дазваляюць памераць лапці, пасядзець за калаўротам, разгледзець зблізку вышытую цацку – яны адчуваюць сябе датычнымі да працэсу і пачынаюць цікавіцца гісторыяй стварэння экспаната, лягчэй засвойваюць матэрыял.

Формы работы:

  • тэатралізацыя (дзеці прымяраюць на сябе розныя гісторыка-культурныя і псіхалагічныя ролі, прайграваюць іх);
  • дзіця-экскурсавод (дзіця-расказчык на якасна лепшым узроўні засвойвае інфармацыю, а дзеці-слухачы ўспрымаюць словы свайго таварыша з большай увагай і аддачай);
  • адукацыйная дзейнасць (педагог тлумачыць сувязь якога-небудзь рамяства і жыцця людзей, стварэнне ў працэсе заняткаў экспанатаў для музея).

Аснову музейных экспазіцый складаюць прадметы даўніны, якія ярка характарызуюць эпоху і лад жыцця нашых продкаў.

Уключэнне музейнай экспазіцыі ў адукацыйную прастору ўстановы адукацыі нясе важную педагагічную функцыю. Менавіта тут для дзяцей адкрываецца магчымасць першага пранікнення ў гісторыю побыту роднага краю.

 

 

 

 

Разделы сайта