Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў дазваляе правільна сфармаваць светапогляд, грамадзянскую пазіцыю, сямейныя каштоўнасці і маральныя арыенціры: ўяўленні аб сямейным укладзе і родным краі, павага да старэйшых і іншыя. Найпершая задача дарослых заключаецца ў тым, каб дапамагчы дашкольніку вызначыцца з аб'ектамі яго пачуццяў, разабрацца ў гэтым няпростым свеце. Духоўна-маральнае выхаванне – працэс доўгачасовы, які патрабуе выкарыстоўваць разнастайныя формы працы з децьмі.
У рамках правядзення праграмы па духоўна-маральнаму выхаванню ў нашай дзіцячай установе было праведзена шэраг мерапрыемстваў: азнаемленчыя гутаркі, заняткі па тэме “Мая Радзіма-Беларусь”, фізкультурнае свята “Мы - патрыёты!”. Найбольш запамінальным было музычнае мерапрыемства, дзе выхаванцы расказвалі вершы на беларускай мове, спявалі беларускія песьні, гулялі ў беларускія народныя гульні, танцавалі беларусскія танцы, нават успомнілі вывучаныя пацешкі і заклічкі, а таксама беларускія казкі.
Мяняюцца часы, эпохі, людзі. Але вечным застаецца імкненне чалавека да дабра, любові, святла, прыгажосці, праўдзе. Захаваць чалавечнасць у нашых дзецях, закласці маральныя асновы быцця, навучыць іх правілах зносін і ўменню жыць сярод людзей – вось галоўная наша задача. А калі мы, дарослыя, навучым іх яшчэ і любіць сваю Радзіму, шанаваць традыцыі і святы беларускага народу, тады мы можам смела сказаць, што з такімі патрыётамі, мы зможам заўсёды жыць у міры. Выхоўвайце любоў да нашай краіны ў сваіх дзяцей!
раскрыть » / « свернуть